Домой Анатолий Санотенко Ленін – у Бабруйску

Ленін – у Бабруйску

(Глава рамана «Надзвычайныя прыгоды Вацлава Прынцыпу, або –  Бабруйск і яго жЫвёлы»)

Чытаць па-руску: http://babruysk.by/lenin-v-bobrujske-2/

Ленин, Бобруйск
Ленін — замаскіраваўся. Хаваецца ад гісторыі. мабыць

Ленін

Ленин Троцкому сказал:

– Лёва, я муки достал.
Мне – кулич, тебе – маца.

Ламца, дрица, гоп-ца-ца!

Из советского фольклора

Это что за большевик
Лезет к нам на броневик?
Кепку с пуговкую носит,
Букву «р» не произносит,
С кверху поднятой рукой,
Догадайся, кто такой!

Из советского фольклора

 

— Иосиф Виссарионович, смогли бы вы для  дела

                                                                     революции расстрелять десять человек?

                                                                 — Канэшно, Владимир Ильич!

                                                                 — Скажите, батенька, а десять тысяч человек

                                                                      расстрелять смогли бы?

                                                                 — Канэшно, Владимир Ильич!

                                                                 — Так, так, батенька мой…  А если бы для революции

                                                             нужно было расстрелять десять миллионов

                                                                      человек? Смогли бы? — Ленин быстро

                                                                      взглянул на собеседника и хитро прищурился.

                                                                  — Канэшно, Владимир Ильич!

                                                                  — Э, нет, батенька мой, вот тут-то мы вас и поправим!

                                              Из корпуса советских анекдотов

 

 

Каго-каго, а Ільіча ў Бабруйск варта было б адправіць абавязкова!

У ліку першых.

Каб аднавіць гістарычную справядлівасць, так бы мовіць…

Адправіць у жывым яшчэ выглядзе. Яшчэ да таго, як.

Не ў Шушанскае, а ў Бабруйск, у Бабруйск, баценька!

І – без стрэльбачкі, а то напалохаў бы іншых жывотных, ужо дасланых туды.

У Бабруйску яго б і навучылі Радзіму любіць. А не толькі – уладу, – пад выглядам любові да рабочых і сялян…

Але пасля ва ўсіх сэнсах прыемнага, ціхага Шушанскага (паляванне, бліны, боршч, Наденька, артыкулы…) прайшло некаторы час, гадоў гэтак надцать, і Ільіч усё ж такі трапіў у гэты знакаміты горад…

Ня жыўцом, праўда, а – у бронзе, чыгуне, цэменце, гіпсе…

23 Ільіча-помніка на адзін Бабруйск… Плюс – раён імя Леніна, плюс Ленгородок (воінская часць), плошча Леніна, вуліца Леніна (а яшчэ адна бабруйская вуліца – для поўнага камуністычнага шчасця – называецца Ульянаўскай), машынабудаўнічы завод імя Леніна, аднайменны санаторый…

Ці не зашмат, пытаемся, уласнасці для правадыра сусветнага пралетарыяту? Неяк нясціпла атрымліваецца. Быццам бы перад намі – правадыр сусветнага капіталу…

Бабруйчане, праўда, на гэты конт не затлумляцца: Ленін – так Ленін.

Хоць – Рабіновіч. Толькі дайце жыць!

Але ў тым-та і справа, што жыць бабруйчанам не давалі.

Спачатку – адна імперыя. Расійская. Потым – іншая. Савецкая.

А каб бабруйчане не забывалі, дзякуючы каму яны так і не пачалі «жыць», «Саветы» прыцягнулі і расставілі па ўсім Бабруйску 23 помніка грамадзяніну Ўльянаву па мянушцы Ленін, уключаючы манументальныя бюсты (так бы мовіць: Ленін пасля «абразання»).

Прычым у гэтай справе мясцовыя «Саветы» нават «цэнтравы» Мінск пераплюнулі: там толькі 22 Ільіча было пастаўлена стаўма, а ў нас – 23!

Можам, калі захочам!

Увогуле, Леніна ў Бабруйску было занадта.

Ільіч стаяў на плошчы свайго імя і – у раённай адміністрацыі; ля Дома культуры лесакамбіната і – каля машынабудаўнічага завода; у Авіагарадке і – у Ленгарадке…

Стаяў – працягнуўшы руку і – схапіўшыся ёю за бок. Паказваючы, як прайсці ў бібліятэку і – разгублена адводзячы сваю далонь у бок. Мацаючы штосьці ў паліто і – трымаючыся за лацкан.

Стаяў ён з заціснутай у руцэ шапкай і – з нейкім дакументам, згорнутым у трубачку… Робячы крок наперад і два – назад… Хмурачыся і чамусьці радуючыся… Навяваючы сваім выглядам  смутак і наадварот – натхняючы на подзвігі (каля піўной). Падобны на опернага спевака і – на карліка з мангольскага цырка…

«Ой, гэты Ільіч прама як Фігаро: Ленін – тут, Ленін – там…», –  жартавалі музычна падкаваныя бабруйчане мясцовай нацыянальнасці.

«Сапраўды – ленініяна нейкая ў прамысловых маштабах», – кпілі іншыя, такія ж.

Мы ўжо тут не кажам пра сотні стэндаў, плакатаў, расцяжак…

Не, усё ж – скажам…

Падліку яны не паддаюцца. Ленін там таксама быў намаляваны па-рознаму: і з адрэзанай галавой – як на савецкім чырвонцы, і – у поўны рост: гарнітурчык-тройка, паліто, кепка, – увогуле, усё, як належыць паводле «сцэнічнаму» вобразу.

Быў ён таксама намалёван на фоне «Аўроры», Крамля, фабрык, заводаў і – узлезшым на бранявічок.

Намаляваны – сутаргава сціскаючым край трыбуны і таксамв – выкідваючы руку (а навошта яна?) так экспрэсіўна, нібы пасылае ўсіх… на экскурсію ў Маўзалей.

Быў надрукаваны так: вось ён узіраецца ўдалячынь (бачную толькі яму); сур’ёзна прыжмурваецца… яхідна ўсмешлівы… камяча ў руцэ кепку… ціскае ў кулаку газету «Праўда»… засунуў рукі ў кішэні… несе імі ж бервяно…

Няма падліку плакатнаму вобразу Ільіча, няма!

Словам, камунізм не пабудавалі, дык хоць за Ільіча змаглі паагітаваць…

Такая вось піяр-кампанія, расцягнутая на 70 гадоў…

А потым… А потым пачалася новая гісторыя, і Леніна сталі паволі-цішком прыбіраць з бабруйскіх вуліц.

І нават не па ідэалагічных прычынах (і не па прычынах гістарычнай справядлівасці і агульначалавечай маралі): недзе парэпаўся пастамент, дзесьці – сам «правадыр», быўшы зробленым з гіпсу або цэменту.

Цяпер яго помнікаў стала ў Бабруйску ўдвая менш. І трэба добра пашукаць, каб убачыць іх…

Але галоўны, галоўны-то – на аднайменнай плошчы, – цалюткі! Стаіць! Узвышаецца – над гістарычнай справядлівасцю!

Толькі вось васьміметровы пастамент у шэсць разоў, прыкладна, зрэзалі, – гэта калі плошчу рамантавалі, падрыхтоўваючы яе да штогадовага карнавалу працаўнікоў вёскі.

Словам – апусцілі Ільіча, «зняважылі». Так цяпер і «топчацца» там – зняважаны і абражаны.

Але – па-ранейшаму тоіць ён у сабе, як злодзей, восем тон каляровага металу: з паршывай гісторыі – хоць бронзы кілаграм…

У Вацлава Сігізмундавіча Прынцыпа, рэдактара «Перадапошніх навін», ёсць звычка: у чассвайго штовячэрняга шпацыру падысці да бронзавага васьмітоннага бонзы-«правадыра», па-ленінску ўзяцца рукамі за камізэльку і яхідна так спытаць: «Ну што, стаіш?»

Бывае, Ільіч адказвае яму: «Так, стаю вось».

Або: «А што – нельга?».

Увогуле, знаходзіліся жартаўнікі – адказаць за Ільіча, схаваўшыся за пастаментам.

Дарма яны гэта, вядома. З гістарычнага пункту гледжання.