Домой Общество ЛЕАНIД ДРАНЬКО-МАЙСЮК: «КАЛI ТЫ СВАБОДНЫ, ТЫ – ШЧАСЛIВЫ…»

ЛЕАНIД ДРАНЬКО-МАЙСЮК: «КАЛI ТЫ СВАБОДНЫ, ТЫ – ШЧАСЛIВЫ…»

Паэта Леанiда Дранько-Майсюка за яго лiрычныя творы называюць апошнiм рамантыкам Менска. Песнi на яго вершы спяваюць зоркi папулярнай беларускай музыкi. Усе ведаюць яго знакамiтую «Польку беларускую». Нягледзячы на катастрафiчны недахоп часу, пасля бабруйскага канцэрта, Леанiд затрымаўся на некалькi хвiлiн для невялiкага iнтэрвью нашаму выданню.


— Леанiд, у вас даволi незвычайнае прозвiшча…
— Гэта дзякуючы майму бацьку Васiлю. У нейкай ступенi, падвойнае прозвiшча адпавядае назве гарадка, дзе я нарадзiўся — Давiд-Гарадок. Мне падабаецца словазлучэнне Дранько-Майсюк з Давiд-Гарадка. Раней аб такiх прозвiшчах казалi — дубальтовае. Мне раiлi змянiць яго, калi я вучыўся ў Маскве, у лiтаратурным iнстытуце. Iгар Шклярэўскi, якi пicаў рэцэнзiю на маю дыпломную працу, прапаноўваў мне, каб я называўся Леанiдам Палешуком. Але я не паслухаўся, i не шкадую аб гэтым. Ад свайго адмаўляцца не трэба. Тым больш, я жыў i жыву ў тыя часы, калi лiтаратурныя псеўданiмы страцiлi сваю першасную сутнасць. Псеўданiмы былi мэтазгоднымi ў эпоху Купалы i Коласа. А сёння яны не актуальны.
— Калicьцi вы працавалi ў дзяржаўным выдавецтве, адкуль звольнiлiся. Чым зараз зарабляеце?
— Я — вольны мастак. У свой час мне прапаноўвалi пасаду галоўнага рэдактара ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура», але я адмовiўся i пайшоў на вольны хлеб. I аб гэтым я таксама не шкадую. Творчая свабода — гэта лепшая валюта. Калi ты свабодны, ты — шчаслiвы. Калi б я зараз працаваў галоўным рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва, быў бы вымушаны падпарадкоўвацца i друкаваць творы тытульных графаманаў.
— Над чым працуеце зараз?
— Мая апошняя праца — «У Вiльнi i больш нiдзе». Гэта лiрычнае эсэ, прысвечанае цяперашняй сталiцы Лiтвы. Гэты твор быў надрукаваны ў часопiсе «Дзеяслоў».
— А якiх лiтаратараў чытаеце самi?
— Калi быў маладым, шмат чытаў замежнай лiтаратуры. А зараз мне цiкава чытаць сваё — беларускае. З задавальненнем, том за томам, чытаю Максiма Танка. Вельмi люблю чытать Уладзiмiра Някляева. Беларуская лiтаратура выдатная, у нас ёсць вельмi шмат таленавiтых творцаў — Рыгор Барадулiн, Нiл Гiлевiч, Генадзь Бураўкiн, Эдуард Акулiн, Барыс Пятровiч…

Васiль КУЛIКОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя