Домой Анатолий Санотенко ЛЕЎ

ЛЕЎ

        Гіём Апалінэр

 (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Бестыярыюм, або картэж Арфея

 

Пачатак:  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

Гравюра Рауля Дзюфі

 

                      ЛЕЎ

О леў, якая сумная карціна!

Твой каралеўскі лёс, як у людскіх цароў.

У клетцы ты, як кот, сядзішь цяпер нявінна,

У заапарку Гамбурга – бы частка шоў.

 

  Le lion

O lion, malheureuse image
Des rois chus lamentablement,
Tu ne sais maintenant qu’en cage
A Hambourg, chez les Allemands.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.