Домой Общество Кошт праезду ў грамадскім транспарце ўзрос на 20 адсоткаў

Кошт праезду ў грамадскім транспарце ўзрос на 20 адсоткаў

У Магілёўскай вобласці з чацвёртага сакавіка павялічыліся кошты за праезд у грамадскім транспарце. Цяпер праезд у аўтобусе і тралейбусе будзе каштаваць 600 рублёў.

Разам з талонамі падаражэлі і праязныя квіткі. Цяпер праязны на аўтобус/тралейбус будзе каштаваць 22500 рублёў, на аўтобус і тралейбус 30200 рублёў, дэкадны 7900 рублёў. Праезд у маршрутным таксі будзе каштаваць 1000 рублёў.

Гэта звычайнае павышэнне тарыфаў на грамадскі транспарт, патлумачыў нам намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ спадар Мікалай Плех. Павышэнне кошту за праезд ён патлумачыў тым, што ў некалькі разоў падаражэлі запчасткі на транспартныя сродкі і паліва. Па яго словах, акупляльнасць грамадскага транспарту ў Бабруйску вышэй, чым у Мінску, і складае прыкладна 70 80%.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя