Домой Анатолий Санотенко Конь імя Рагачоўскага

Конь імя Рагачоўскага

(Глава рамана «Надзвычайныя прыгоды Вацлава Прынцыпу, або –  Бабруйск і яго жЫвёлы»)

Чытаць па-руску: http://babruysk.by/kon-imeni-rogachevskogo/

Анатоль Санаценка, раман

Мала каму вядома, што ў Бабруйску знаходзіцца першы ў краіне і доўгі час – адзіны там жа конны помнік.

У народзе яго завуць не інакш як «канём Рагачоўскага». Паколькі «чырвоны мэр» Бабруйска Фёдар Рагачоўскі – з’яўляецца «татам» гэтага каня. Так сказаць – сваяк па прамой… (Але аб заалогіі – пазней).

Размешчаны гэты слаўны помнік на вуліцы Мінскай і ўяўляе сабой савецкага салдата ў ролі Перамаганосца, што дзідай пратыкае фашысцкую гідру, якая вывярнулася такім выдатным чынам, што стала падобная на свастыку.

Паўстаў гэты манумент не проста так, а як – пратэст, водгук і выклік. Як – сусьветны крык гарвыканкамаўскай душы Рагачоўскага, – адказ ўсяму праваслаўнаму свету, – цяпер заўсёды, і на вякі вякоў.

Растлумачым.

Акрамя таго, што Рагачоўскі быў «чырвоным мэрам», ён яшчэ – само сабой – з’яўляўся  «праваслаўным атэістам». (Не гледзячы на тое, што, зразумела, Рагачоўскі быў у пэўным сэнсе, мясцовым «хросным бацькам»).

Дык вось, будучы «праваслаўным атэістам», пред(сед)атель  (то бок – здраднік) Бабруйскага гарвыканкама выступаў рэзка супраць «укаранення рэлігіі». Як яму ў яго савецкім, піянерска-камсамольскім дзяцінстве патлумачылі: маўляў, рэлігія – опіум для народа  (крымінальны артыкул за распаўсюд – такі…)

А «наркаманам» Рагачоўскі станавіцца не хацеў… Як і крымінальнікам – у камуністычным сэнсе.

Таму калі каля гарадскіх могілак, што па вуліцы Менскай, праваслаўная абшчына Мікольскай царквы наважылася паставіць капліцу – Рагачоўскі ўзвіўся на дыбкі, ускудлаціўся так, што – мама не гаруй. (А трэба сказаць, што царкоўныя ўлады таксама сілу маюць – «прабілі» ўсё ж такі свой праект з дапамогай абласнога і т.д. кіраўніцтва).

Асяроддзе падтаквала. Так-так, Фёдар Уладзіміравіч, цалкам, маўляў, цалкам з вамі згодныя – праваслаўнае бязмежжа нейкае… На могілках капліцу ставіць! З розуму сысці!..

Паехалі на месца будаўніцтва з «інспекцыяй».

І ўбачыў Рагачоўскі катлаван, што быў выкапаны пад капліцу. І дрэнна стала Фёдару Ўладзіміравічу. І кажа ён страшным голасам: «гэта што ж вы тут будуеце, людзі праваслаўныя? Ужо не шахту пад балістычную ракету? Што гэта вы так глыбока ў зямлю сышлі. І хто вам, пытаецца, дазволіў? І якой вышыні, патрабую справаздачы, будзе ваша капліца, калі катлаван ў вас – як шахта?

І адказваюць яму людзі будаўнічыя, майстравыя: «Ды вось на 23 метра – па праекце – будзе ўзвышацца гэтая капліца… І што вас, уласна кажучы, не задавальняе, дарагі наш Фёдар Уладзіміравіч?»

І счарнеў тады тварам Рагачоўскі, кінуўся вобземлю, прыняў сваё звыклае аблічча – камуністычнае, і адказвае, стала быць: «А не задавальняе мяне тое, што ваша, з дазволу сказаць, праваслаўе над усёй нашым свецкім жыццём ўзвышацца будзе і людскія розумы бянтэжыць. Не парадак гэта, ой, не парадак!..»

І вярнуўся ў свае палаты гарвыканкамаўскія Фёдар-цемра-Ўладзіміравіч і выдаў тут жа ўказ: «Калі ўжо капліцы – быць, не абмінуць, то загадваю: пабудаваць побач з ёй помнік цудоўны, 25-метровы. Каб быў ён вышэй іхняга праваслаўя! І – адлюстроўваў у сабе сапраўдныя маральныя каштоўнасці будаўніка камунізму».

Ну, як у нас здаўна павялося? Загадана – зроблена! Любая бздура будзе зроблена – быў бы загад!

Замовілі вядомаму скульптару макет, выдзелілі яму грошы бюджэтныя…

Далі галоўны, асноватворны наказ: каб вышэй ён, помнік, узьнёсься, так бы мовіць, грывай непакорлівай…

Вось так з тых часоў і пайшло: праваслаўныя будуюць капліцу – на ахвяраванні, а побач узводзіцца помнік савецкім салдатам – на дзяржаўныя сродкі, І – трэба заўважыць – у дваццаць разоў вышэй ранейшага, што ўжо стаяў тут, да гэтага, з сярэдзіны 60-х гадоў мінулага стагоддзя…

Справіліся, абагналі… Пабудавалі – раней, вышэй, хутчэй, не марудзячы,– як і заказвалі. Любы капрыз за ваш каштарыс!

Праўда, трэба было ўзняць на 21-метровую вышыню ўжо згадвальную пяціметровую постаць – як бы –  Георгія Перамаганосца, – на кані, прыапранутага аўтарамі праекта ў савецкую ваенна-палявую форму, у касцы, у плашч-намёце, што лунае за спіной, і – ці то з арматурай, ці то – з дзідай у руках, які прыўстаў на страмёнах і ўтыкае сваё дзіда-арматуру ў цела змея-аспіда, які, у савю чаргу, злосна выгінаецца.

Галоўрэд «Перадапошніх навін» Вацлаў Прынцып ад усёй душы пасмяяўся над гэтымі задумамі «чырвонага мэра». «Што зробіш – казаў ён, – калі кіраўнік гарвыканкама, па сумяшчальніцтве, гарадской фрык?»

У «адказ» у гарвыканкаме «скрэатывілі» і сталі называць Вацлава Сігізмундавіча «галоўнай шкодай», калі па-руску – «главвредом».

А ў Бабруйску дагэтуль (а прайшло ўжо гадоў надцать) ходзяць-блукаюць чуткі –  адзін страшнейшы за другі.

Нібыта шматтоннага каня…  дрэнна замацавалі і не ў добрую гадзіну… падзе ён «трыумфальна» са свайго 21-метровага «пастамента» – проста на праезную частку, на вуліцу Менскую, дзе ездзіць і грамадскі, і асабісты транспарт…

Кажуць, што былы дырэктар шыннага камбіната (размешчанага непадалёк ад помніка), даведаўшыся ў якіх «шапказакідальных» умовах, у якім аўрале «нясецца» да прызначанага дня гэты помнік, схапіўся за галаву і распарадзіўся накіраваць дзве дадатковыя брыгады самых дасведчаных зваршчыкаў прадпрыемства. І калі б не гэта, то даўно, маўляў, гэты конь незацугляны…

Ёсць таксама і гарадская легенда. Практычна – фальклор. Нібыта ў месяцовую ноч, калі там нешта з чымсьці сыходзіцца, конь імя Рагачоўскага саскоквае з апор і нясецца ва ўвесь апор, страшна грукаючы, уздоўж па вуліцы Менскай… Пушкін 2.0 нейкі, няйначай.

Але мы не бачылі – сцвярджаць не будзем. Хоць і абвяргаць – таксама нешта не хочацца… На ўсялякі выпадак. Раптам – праўда…