Домой Культура Кола агню

Кола агню

У апошні дзень ліпеня у Гарадской выставачнай зале Бабруйска адбылося адкрыццё выставы “Кола агню”.

 Экспазіцыя створана па выніках шостага міжнароднага керамічнага пленэра “Арт-Жыжаль”, які скончыўся напярэдадні ў лесе пад Бабруйскам. Сёлета для ўдзелу ў ім сабраліся 25 керамістаў з сямі еўрапейскіх краін. Акрамя беларусаў у пленэры ўдзельнічалі мастакі з Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Польшчы і Румыніі.

Кожны з іх прадставіў арганізатарам выставы некалькі сваіх “свежых” твораў – вынікаў трохтыднёвай працы. Акрамя твораў, прадстаўленых у экспазіцыю, кожны ўдзельнік пакінуў у падарунак Бабруйску адну з сваіх лепшых работ. Але на гэтым удзячнасць мастакоў арганізатарам пленэра і перадусім, яго нязменнаму кіраўніку Валерыю Калтыгіну, не абмяжоўвалася. На адкрыцці выставы Вольга Равінская з Масквы прапанавала ушанаваць ініцыятара пленэраў воплескамі. Усе падхапілі гэтую прапанову, і воплескі не змаўкалі доўгі час.

У пленэры кожны год бяруць удзел не толькі сталыя майстры керамічнага мастацтва, але і студэнты ды выпускнікі адпаведных навучальных устаноў Беларусі і іншых краін. Тым не менш, мастацкі ўзровень выніковых экспазіцый год ад году стабільна падвышаецца.
Выстава “Кола агню” будзе экспанавацца ў Бабруйску на працягу месяца, а потым паўстане ўвазе аматараў мастацтва з іншых гарадоў Беларусі.

Антон ПУЦІЛА

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя