Домой Культура Кліп «вундеркінд» з Бабруйска будуць паказваць па дзяржаўнаму тэлеканалу (Відэа)

Кліп «вундеркінд» з Бабруйска будуць паказваць па дзяржаўнаму тэлеканалу (Відэа)

На тэлеканале ЛАД чатыры нядзелі запар будуць паказваць відэакліп Арцёма Балтунова з Бабруйска.

Кліп на аднайменную песню “Вундеркінд” быў зняты ўзорна-эстраднай студыяй “Класс”. Словы да песні напісала Наталля Засемкова, музыку — Алена Селех. Кліп здымалі ў нашым горадзе, частку — у Славянскай гімназіі, дзе вучыцца хлопец, частку — на тэрыторыі Лядовага палаца, і канешне ж — у самой студыі “Класс”.

Задума даслаць кліп на тэлеперадачу “Наша пятерочка”, якую вядзе Ксенія Сітнік, нарадзілася ў красавіку гэтага года. Аб тым, што Ксенія Сітнік абрала гэты кліп у пяцёрку лепшых, родныя Арцёма даведаліся ў маі. Пакуль што кліп мае першы нумар, але ён будзе вар’іравацца ў залежнасці ад рэйтынгу.

Галасаваць за кліп можна па тэлефоне: 8-803-100-01, дарэчы, тэлефанаванне бясплатнае. Першы яго выхад у эфір адбудзецца сёмага чэрвеня, наступныя тры — 14, 21 і 28.

— Арцём Балтуноў вучыцца ў чацвёртым класе Славянскай гімназіі, — расказала яго бабуля — Наталля Мікалаеўна. — Зараз ён стаў у школе зоркай мясцовага значэння. Усе аднакласнікі кажуць, што ў кліпе паказаны сапраўдны Арцём. Бо як ў кліпе, так і ў школе ён з’яўляецца сапраўдным вундэркіндам.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя