Домой Анатолий Санотенко КЛАТЫЛЬДА

КЛАТЫЛЬДА

   Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 

  З кнігі «Алкаголі»

 

    КЛАТЫЛЬДА

Анемон і Каламбіна

Расцвілі ў садзе тваім

Там дзе спіць туга нявінна

Між любоўю і пагардай

Нібы сіні дым

Сіні дым

 

Існуюць таксама нашы цені

Толькі прыйдзе ноч

Прыйдзе ноч

Разам з сонцам у адно імгненне

Цені знікнуць ты за імі кроч

З імі кроч

 

Косы німф азёрных як струмені

З іх прыгожых твараў льюцца ўніз

Льюцца ўніз

Ты прайсці павінен у імкненні

За прыўкрасным ценем ў парадыз

Ў парадыз

 

   Clotilde**

 L’anémone et l’ancolie
Ont poussé dans le jardin
Où dort la mélancolie
Entre l’amour et le dédain

Il y vient aussi nos ombres
Que la nuit dissipera
Le soleil qui les rends sombre
Avec elles disparaîtra

Les déités des eaux vives
Laissent couler leur longs cheveux
Passe il faut que tu poursuive
Cette belle ombre que tu veux

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**З кнігі«Алкаголі» (1913).  Упершыню апублікавана ў ліпені 1912).

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя