Домой Общество Кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт» правёў ноч у КДБ

Кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт» правёў ноч у КДБ

Увечары 23 сакавіка кіраўніка бабруйскага вайскова-спартовага клуба «Патрыёт» выклікалі на размову ў КДБ. Да раніцы наступнага дня сувязі з ім не было.

Пазней высвятлілася, што допыты працягваліся ўсю ноч.

«Толькі што пабрацімы паведамілі, што Міколу адпусьцілі. З 19.07 учора – да раніцы сёння допыты, вобшукі – дом, лецішча, гараж. Але ня факт што не будуць спрабаваць па іншых артыкулах», напісаў у фэйсбуку брат затрыманага Сяргей Бульба.

Нагадаем, сын кіраўніка клуба «Патрыёт», вайсковец Ян Міхалькоў, быў затрыманы 21 сакавіка па справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Па гэтай справе былі затрыманыя некалькі іншых удзельнікаў клуба, а таксама прадстаўнікі колішняга «Белага Легіёна». Затрыманні пачаліся адразу пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра выкрыццё двух дзесяткаў баевікоў, лагер якіх месціўся «паміж Бабруйскам і Асіповічамі». Па звестках праваабаронцаў колькасць затрыманых па гэтай справе на сёння – больш за 20 чалавек.

Мікалай Міхалькоў неаднаразова падкрэсліваў, што дзейнасць клуба «Патрыёт» цалкам легальная, накіравана на развіццё і выхаванне моладзі ў рэчышчы беларускай культуры і здаровага ладу жыцця, любові да сваёй краіны. «Мае выхаванцы не звязаныя ні з якімі радыкальнымі арганізацыямі. Гэта ўсё міты, якія апаганьваюць высокія маральныя каштоўнасці клуба і яго ўдзельнікаў» кажа Мікалай Міхалькоў.

 

Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя