Домой Общество Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі наведала Бабруйск

Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі наведала Бабруйск

Аляксандр СасноўАляксандр Сасноў
Яраслаў РаманчукЯраслаў Раманчук
Анатоль ЛябедзькаАнатоль Лябедзька

Чацвёртага снежня ў Бабруйску адбылася сустрэча Аб’яднанай грамадзянскай партыі з жыхарамі горада.

Прыехалі актывісты АГП — Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Аляксандр Сасноў. Яны распавялі аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне, прывялі дадзеныя незалежнай статыстыкі.

Першым выступіў спадар Аляксандр Сасноў. Яго выступ называўся «Жыццё ў наш час: меркаванне абывацеля». У статыстыцы, якую ён прывёў, гаварылася, што пенсіянеры ў нашай краіне жывуць амаль як жабракі, а больш за 34,7 % насельніцтва выказалася (па дадзеных апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў за снежань 2008 года) за тое, каб з’ехаць у іншую краіну на сталае месца жыхарства. Таксама спадар Сасноў заявіў, што 44% грамадзян выказваюцца за аб’яднанне з ЕС, і толькі 38% рэспандэнтаў — выступаюць супраць.

Другім выступаў спадар Яраслаў Раманчук. Ён таксама прыводзіў статыстыку.
— Не трэба выдзяляцца, калі ёсць ужо правераная мадэль развіцця дзяржавы, — выказаў думку спадар Раманчук. — Наша краіна выдзялілася, але ніякіх зрухаў не бачна.
Напрыканцы сустрэчы спадар Анатоль Лябедзька правёў дыскусію з нагоды выступаў папярэдніх аратараў. Шматлікія слухачы праявілі ў ёй актыўны ўдзел. Усім, хто прыйшоў на сустрэчу, былі раздадзены кнігі, у якіх была падрабязная інфармацыя аб праграме эканамічнага развіцця ад АДС (Аб‚яднаных дэмакратычных сіл).

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя