Домой Общество Каталікі адсвяткавалі Пасху

Каталікі адсвяткавалі Пасху








У мінулую нядзелю адбылося святкаванне Пасхі ва ўсіх хрысціян і габрэяў. Мне давялося быць на святкаванні гэтага Вялікага Свята ў бабруйскім касцёле «Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі».

Імша адбылася ў раніцу, а 7.00 гадзіне з Крыжовага шляху вакол будынка касцёла. Маленькія дзяўчынкі ў беласнежных сукенках пасыпалі зямлю пялёсткамі кветак. Пасля гэтага распачалася святочная імша. На ёй ксёндз-пробашч Юры Быкаў зачытаў віншаванне ад Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Святочная імша скончылася пасвячэннем страў.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя