Домой Общество Каталікі адсвяткавалі Каляды

Каталікі адсвяткавалі Каляды






Бабруйскія каталікі 25 снежня адсвяткавалі Ражство Хрыстова. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сабрала ў гэты дзень вялікую колькасць людзей.

А 22.00 адбылася святочная імша ў гонар нараджэння Пана Езуса. На ёй ксёндз-пробашч Юры Быкаў распавёў пра свята і пра тое, як парафіяне павінны віншаваць маленькага Езуса.

Гэта, перш за ўсё, сямейнае свята, кажа ксёндз Юры. І таму пажадана, каб вы сабраліся заўтра ў сваіх дамах разам і віншавалі прыйсце Збаўцы. Трэба, каб вы папрасілі адзін у аднаго прабачэнне за тыя крыўды, якія былі нанесены вамі за гэты год.

Акрамя імшы былі зладжаны батлейкі. Акторамі, якія выконвалі ролі ўдзельнікаў Святога Пісання, былі маленькія дзеткі і парафіяльная моладзь. Завітаў у касцёл нават Святы Мікалай з падарункамі для паслухмяных дзетак. Касцёл быў упрыгожаны дэкарацыямі, што адлюстроўвалі нараджэнне маленькага Езуса. Стаяла некалькі елачак, якія з’яўляюцца сімваламі Каляд і Новага года.

Віншуем усіх каталікоў горада з Калядамі і надыходзячым Новым годам і жадаем поспехаў у годзе наступным!

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота Віктара МАЛІНОЎСКАГА

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя