Домой Общество Канфіскаваны офіс і маёмасць «Вясны»

Канфіскаваны офіс і маёмасць «Вясны»

26 лістапада, у 10 гадзінаў раніцы, ў офіс па адрасе пр-т Незалежнасці 78а, кв. 48 прыйшлі судовыя выканаўцы, міліцыянты, аператар у грамадзянскім, супрацоўнікі камунальных службаў і двое панятых.

Судовыя выканаўцы апячаталі памяшканне арганізацыі. Нагадаем, што менавіта тут на працягу 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, ладзіліся прэсавыя канфэрэнцыі аб парушэннях правоў чалавека ды іншыя праваабарончыя мерапрыемствы.

Па меркаванні праваабаронцаў, такім чынам улады «адзначаюць» гадавіну прысуду старшыні «Вясны» Алесю Бяляцкаму. 24 лістапада 2011 году ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці нібыта за нявыплату падаткаў.

За некалькі хвілін да канфіскацыі офіса і маёмасці намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч агучыў заяву, прынятую Радай арганізацыі. У ёй адзначаецца, што страта офіса — сур’ёзны ўдар для «Вясны», аднак гэта не спыніць правабарончую дзейнасць. Арганізацыя працягне дапамагаць людзям, чые правы парушаюцца, а таксама адсочваць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

На развітанне з офісам прыйшлі не толькі вясноўцы, але і калегі, сябры арганізацыі. У прыватнасці, Аляксандр Мілінкевіч («Рух «За свабоду»), Іна Кулей (Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць»), Андрэй Аляксандраў (БАЖ), Андрэй Бандарэнка («Платформа»), Раіса Міхайлоўская («Цэнтр па правах чалавека»), Алег Воўчак («Прававая дапамога насельніцтву») і інш.

Вясна

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя