Домой В мире Канцэрт “VOLSKI 172” у Вільні

Канцэрт “VOLSKI 172” у Вільні

Лявон Вольскі, канцэрт, “VOLSKI 172”, у Вільні, бясплатныя візы, квіткі

8 траўня (вялікія выходныя) ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песьні за ўсю кар’еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы.

У канцэрце возьмуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Выступ адбудзецца ў клюбе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільні.

«172» – гэта не толькі наўпроставая адлегласьць паміж Менскам і Вільняй, але і прыблізная колькасьць хвілін у канцэрце.

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства.

Квіткі: 49 рублёў (танцпляц), 69 рублёў (месца за столікам)

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ІП Каспяровіч Д.А., г. Мінск, вул. Кульман 9, (гандлевы цэнтар “Манетка” каля Камароўскага рынку) чацьверты паверх, каб. 1, уваход з вуліцы, дзьверы правее ад кавярні Wine and Beer.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Пляцоўка: клуб Vakaris Vilnius – Вільня, вул. Stulginskio, 8.

Пачатак мерапрыемства: 19.00, уваход з 18.00.

Лявон Вольскі, канцэрт, “VOLSKI 172”, у Вільні, бясплатныя візы, квіткі

 

http://turmuz.by/

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя