Домой Видео «Канцэрт. І ярмарка». Як бабруйчане хочуць святкаваць 101-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі?

«Канцэрт. І ярмарка». Як бабруйчане хочуць святкаваць 101-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі?

Сёлета 25 сакавіка будзе 101 год са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Летась стогадовы юбілей незалежнай беларускай дзяржавы ўпершыню прайшоў у форме канцэрта каля Тэатру оперы і балета.

Арганізатары свята, уражаныя колькасцю людзей і маштабнасцю мерапрыемства, вырашылі і на 101-ю гадавіну сабраць не меньш удзельнікаў. Ужо распачаўся збор сродкаў на арганізацыю святкавання.

Як звычайна, адначасова пачаліся і спрэчкі, як трэба адзначаць падзею – у выглядзе канцэрта ці мітынга.

Мы запыталіся ў бабруйчан, а як бы яны хацелі адсвяткаваць дзень народзінаў Беларускай народнай рэспублікі.

Адначасова з пытаннем давялося праводзіць лікбез і распавядаць, што гэта ўвогуле за дзяржава такая – БНР, бо абсалютная большасць не ведае, што адбывалася на нашай зямлі ў 1918-м годзе, блытае БНР с БССР.

Што ўрэшце ў нас атрымалася – глядзіце ў відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч