Домой Міхаіл Ларчанка Канцептуальныя змены дызайну і дробязі для карыстальнікаў

Канцептуальныя змены дызайну і дробязі для карыстальнікаў

Спадарства, усіх вітаю!

Навошта я ўвогуле гэта пішу? Проста жадаю патлумачыць, што змянілась на нашым сайце і як, калі што, гэтым карыстацца.

Першае. Змена дызайну галоўнай старонкі. Цяпер уверсе Вы бачыце дзве апошніх навіны + адзначаную шэрым колерам важную навіну (ці як мы тут яе называем Тэма). Ніжэй які-небудзь банэр. А потым ідзуць назвы рубрык і працяг апошніх навін з усіх падзелаў. Калі ж націснуць на назву рубрыкі, то хутка тут жа (тэхналогія Ajax) з‚явяцца апошнія навіны рубрыкі. Пад імі ёсць спасылка «Усе навіны рубрыкі».

Другое. Змяніўся знешні выгляд і саміх рубрык. Зноў жа ўсё на Аяксе. Зараз Вы проста гуляеце па старонках, дзе навіны адсартыраваны па даце. Напрыклад рубрыка «Грамадства».

Трэцяе. Каб пакінуць свой каментар, зусім неабавязкова рэгістравацца на сайце. Добра? Але цяпер патрэбна рэгістрацыя УКантакце. Калі ж Вы там ёсць, то пакінуць каментар не будзе для Вас чымсці цяжкім!.

Чацвёртае. Стала меньш рубрык. Чаму? Ну, гэта не да мяне 🙂

Дзякуй за ўвагу, поспехаў у карыстанні!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя