Домой В стране Каму з суседзяў жыць добра

Каму з суседзяў жыць добра

Газета «Наша Ніва» параўнала цэны ў звычайных прадуктовых крамах суседніх сталіц у Мінску, Маскве, Кіеве, Вільні і Варшаве. Колькі каштуюць хлеб, малако, бульба, яйкі, каўбаса, яблыкі з бананамі і, нарэшце, сок. З усяго асартыменту абіралася самая нізкая цана, але пад увагу не браліся зніжкі і распродажы, бо яны не заўсёды дакладна адлюстроўваюць стан рынку.

Маскоўскі хлеб даражэйшы ў паўтара разы, непадалёк ад яго і варшаўскі з віленскім.

1560 рублёў каштуе літр беларускага малака удвая танней, чым у Маскве!

Па бульбу беларусам можна выпраўляцца ў Кіеў ці Вільню. Там за кілаграм трэба будзе заплаціць менш за тысячу рублёў.
1740 рублёў за кілаграм яблык гэта не пабітая і недаспелая садавіна, а вялікія чырвоныя прыгажуны ў варшаўскіх крамах. Яблыкі ў Польшчы таннейшыя за бульбу. Іншая садавіна апельсіны з бананамі таксама каштуе ў палякаў менш, чым у суседзяў.

Паўкілаграма варанай каўбасы, у якой часам няма ніякага мяса, а толькі адна соя абыходзіцца масквічам ў 7240 рублёў. Паляк за тыя ж грошы купіць сабе не 500, а 650 грамаў каўбасы.

Адзінае, чым могуць ганарыцца расіяне, яйкі. У гэтай намінацыі яны атрымалі заслужанае першае месца.

«Наша Ніва»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя