Домой Анатолий Санотенко Калі я размаўляю па-беларуску… (верлібр)

Калі я размаўляю па-беларуску… (верлібр)

Калі я размаўляю па-беларуску,
У мае жылы ўваходзіць сама Гісторыя,
Я раблюся шляхетным — у шляхетным адзенні, —
Як таму і трэба быць…
Шэсцьсот гадоў або сямсот,
Усе Рады, гербы, сцягі і штандары,
Усе надзеі і летуценні,
Уся старадаўняя Літва,
Што зараз завецца Беларуссю;
Сінія Воды, Грюнвальд, Ворша і Ула,
Скарына, Гусоўскі, Купала і Багдановіч, —
Усё гэта праходзіць перада мной і праз мяне,
І робіцца маёй беларускай душою…
Калі я размаўляю па-беларуску