Домой Выборы Каго выбіраць на выбарах?

Каго выбіраць на выбарах?

Мясцовыя выбары ў Бабруйскі гарадскі Савет дэпутатаў адбудуцца 25 красавіка. У спісе зарэгістраваных кандыдатаў ёсць кіраўнікі разнастайных прадпрыемстваў, арганізацый, а таксама сябры партый і чыноўнікі.

Усяго зарэгістравана ў кандыда­ты ў дэпутаты 87 чалавек. З іх 13 прадстаўнікі партый. Большасць «партыйных» прадстаўляюць Камуністычную партыю Беларусі (восем чалавек). Другое месца ў гэтым спісе заняла Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (чатыры чалавекі). Замыкае тройку лідэраў і спіс «партыйных» Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» (адзін чалавек). Астатнія кандыдаты запісаны як беспартыйныя.

Зарэгістраваны кандыдатамі таксама чатыры чыноўнікі: Максім Суботкін (начальнік аддзела па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва і рынкавай інфраструктуры кіравання эканомікі гарвыканкама), Міхаіл Загорцаў (кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна), Міхаіл Кавалевіч (намеснік старшыні гарвыканкама), Юрый Гарбакоў (першы намеснік аддзела адміністрацыі Першамайскага раёна), а таксама іншыя.

Дэпутатамі хочуць стаць яшчэ і Аляксандр Казак (галоўны рэдактар гарвыканкамаўскай ґазеты «Бабруйскае жыццё», Сяргей Ма­лі­шэўскі (намеснік начальніка кіравання ўнутраных спраў гарвыканкама), Наталля Казакова (начальнік кіравання па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама).

Балатуюцца кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў: Цеймураз Бачарышвілі (дырэктар ААТ «Славянка»), Алег Цітоў (дырэктар унітарнага камунальнага даччынага вытворчага прадпрыемства «Вадаканал»), Вераніка Вінель (дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча), Ала Пшанічная (галоўны ўрач радзільнага дома), Алег Тайменцаў (дырэктар хлебазавода), Васілій Крычко (дырэктар Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа) і іншыя.

Вырашыў пазмагацца за дэпутацкі мандат і старшыня першаснай арганізацыі працаўнікоў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» Вольнага прафсаюза Беларускага спадар Міхаіл Кавалькоў.

З сарака выбарчых акруг, якія існуюць у нашым горадзе, дзве з іх з’яўляюцца без­аль­тэр­натыўнымі. Гэ­та Ту­ха­чоў­ская і Савецкая выбар­чыя акругі 6 і 7. Па Ту­ха­чоў­скай выбарчай акрузе балатуецца прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Юрый Васіленя, а па Савецкай Алег Цітоў.

А вось тройка лідэраў па на­лі­ча­ным заробку за мінулы год (па інфармацыі ґазеты «Бабруйскае жыццё», 26). Трэцяе месца заняў галоўны інжынер ААТ «Бобруйскагромаш» Сяргей Казачэнка 58.261.918 рублёў. Другім стаў Міхаіл Загорцаў (кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Бабруйска) 64.185.785 рублёў. Самым жа заможным аказаўся дырэктар філіяла РУП «Магілёўэнерга» Бабруйскія электрычныя сеткі Вячаслаў Азярэц 77.165.829 рублёў.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя