Домой Без рубрики «Каб перажытае не пагасла бясследна». У Бабруйску пройдзе творчая сустрэча да 25-годдзя...

«Каб перажытае не пагасла бясследна». У Бабруйску пройдзе творчая сустрэча да 25-годдзя са дня смерці Алеся Адамовіча

На мерапрыемстве выступяць дачка пісьменніка Наталля Адамовіч і лідар ініцыятывы «Прыпынак Адамовіча», ініцыятара збору сродкаў на бюст літаратару ў Глушы Андрусь Архіпенка.

Алесь Адамовіч
Наталля Адамовіч і яе бацька

Сустрэча адбудзецца 20-га студзеня, у 11.00, у тайм-клубе «1387». Арганізатары – бабруйская суполка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», інтэрнэт-газета «Бабруйскі кур’ер» і ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча».

Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў

Алесь Адамовіч – постаць еўрапейскага маштабу, разам з Васілём Быкавым – сумленне нашай нацыі, «беларускі Вацлаў Гавэл», «бадай што адзіны з пісьменнікаў, які не баяўся казаць чыноўнікам праўду ў твар», зацяты барацьбіт за мір на зямлі, супраць атаму – як ваеннага, так і мірнага, за свабоду слова. 26-га студзеня споўніцца ўжо 25 гадоў, як яго няма з намі. Але ягоную спадчыну важна захаваць і перадаць нашчадкам.

Алесь Адамовіч – не толькі пісьменнік, але і публіцыст. Ён працаваў на мяжы літаратуры і журналістыкі. Быў адным з пачынальнікаў жанраў нон-фікшн і вербацім у беларускай літаратуры, публіцыстыцы. Ён даваў гісторыі і сучаснасці самой распавядаць пра сябе – галасамі сведкаў падзей. Адамовіч не баяўся падымаць самыя вострыя пытанні, актуальныя як для кожнага чалавека, так і для чалавецтва агулам – вайна, рэпрэсіі, злачынствы супраць чалавека, права кожнага на жыццё, наступствы Чарнобылю.

У праграме мерапрыемства:

  • Творчая сустрэча з дачкой Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч;
  • Прэзентацыя мультымедыйнага праекта бабруйскай суполкі ГА «БАЖ» пра Алеся Адамовіча і ягоную малую радзіму – вёску Глуша;
  • Выступ Андруся Архіпенкі – актывіста і ініцыятара ідэй арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча» і бюста пісьменніку ў Глушы.

Пачатак – 11.00. Працягласць – да 13.00.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны.

Падрабязнасці: https://vk.com/event176584554

https://www.facebook.com/290359371157455/posts/970246969835355/

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375292418290 (Марына)

Алесь Адамовіч
Аўтобусны прыпынак імя Алеся Адамовіча ў Глушы
Алесь Адамовіч
Будынак аптэкі, у якой працавала маці Адамовіча