Домой В мире Італьянец гвалтаваў прыёмную дачку з Беларусі. Фота

Італьянец гвалтаваў прыёмную дачку з Беларусі. Фота

Фота — LaPresseФота — LaPresse

Карабінеры італьянскага горада Казенца арыштавалі 50-летняга мужчыну.
Ён падазраецца ў згвалтаваннях на працягу доўгага часу непаўналетняй дзяўчынкі з Беларусі.

Як паведамляе інфармагенцтва TMNews, італьянская сямейная пара ў 2003 годзе ўдачарыла ў Беларусі дзвюх сясцёр 9 і 10 гадоў, якія пражывалі ў адным з дзіцячых дамоў. Праз некалькі месяцаў пасля пераезду малодшая з сясцёр стала аб’ектам жорсткага гвалту з боку прыёмнага бацькі, які працаваў механікам.

Расследаваннем дадзенай справы пракуратура Казенца занялася пасля атрымання інфармацыі пра дзіўныя адносіны паміж прыёмным бацькам і яго дачкой ад аднаго са знаёмых гэтай сям’і. Затым у распараджэнне следчых патрапіў дзённік дзяўчынкі, у якім яна падрабязна распавядала пра шматгадовы гвалт з боку прыёмнага бацькі.

Еўрарадыё

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя