Домой Происшествия Інвалід у кватэры стварыў самагонны завод

Інвалід у кватэры стварыў самагонны завод

16 лістапада ў вёсцы Цялуша супрацоўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Бабруйскага РАУС (АБКЭЗ Бабруйскага РАУС) затрымалі бабруйчаніна, які прадаваў самагонку.

Была атрымана санкцыя на агляд кватэры «самагоншчыка», які пражывае па вуліцы Гагарына, 19. У кватэры аказалася 122 літра самагонкі і каля 500 брагі. На газавай пліце стаяў напагатове самагонны апарат. Праз усю кватэру былі праведзены сіліконавыя шлангі.

На месцы быў знойдзены даволі складаны апарат, распавёў нам старэйшы оперупаўнаважаны АБКЭЗ Бабруйскага РАУС, маёр міліцыі Максім Іваноў. Ён сканструяваў такую сістэму, пры якой пры перагрэве падача вадкасці спыняецца. Яшчэ там былі дзве сушылкі, праз якія праходзіла самагонка. Самагоншчык патлумачыў, што ён такім чынам змагаўся за якасць прадукта.

Дарэчы, затрыманы з’яўляецца інвалідам на зрок. Ён нідзе не працуе. Супрацоўнікам міліцыі ён патлумачыў, што з сваёй вышэйшай адукацыяй нікуды не мог уладкавацца на працу. Таму і быў вымушаны заняцца вытворчасцю самагонкі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя