Домой В регионе Ініцыятыва «Глуша Адамовіча» атрымала дзве прэміі ў галіне грамадскага актывізму

Ініцыятыва «Глуша Адамовіча» атрымала дзве прэміі ў галіне грамадскага актывізму

ініцыятыва, «Глуша Адамовіча», прэміі,  грамадскі, актывізмБеларуская нацыянальная моладзевая рада прызнала мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Алеся Адамовіча, што ладзіліся бабруйчанамі, лепшым моладзевым праектам года ў сферы захавання культурнай спадчыны. Падчас штогадовай цырымоніі RADA Awards ініцыятыва атрымала адмысловую прэмію. Агулам на ўзнагароду прэтэндавалі 190 заяўнікаў. У фінал намінацыі па захаванні культурнай спадчыны трапілі пяць намінантаў. Перамагла «Глуша Адамовіча».

ініцыятыва, «Глуша Адамовіча», прэміі,  грамадскі, актывізм

Яшчэ адну ўзнагароду ініцыятыва атрымала 26-га снежня ад магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Цэнтр заснаваў прэмію «Пра нас» за заслугі ў розных сферах грамадскага актывізму ад экалогіі да культуры і медыяў. Уключала яна сем намінацый і чатыры адмысловых адзнакі-прэміі. «Глуша Адамовіча» перамагла ў намінацыі «За рэгіён».

«Глуша Адамовіча» – ініцыятыва бабруйчан, якія вырашылі папулярызаваць і захаваць для нашчадкаў імя і творчую спадчыну пісьменніка Алеся Адамовіча. Дзякуючы намаганням сябраў ініцыятывы, на малой радзіме Адамовіча, у пасёлку Глуша, з’явіліся арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча» і помнік пісьменніку, была праведзеная тэатралізаваная экскурсія па ягоных творах .

 

Марына Міхневіч