У Бабруйску вынесены прысуд у гучнай справе забойства 10-гадовага хлопчыка ў леташнім жнiўнi. Калi хлопчык знiк, у яго мацi вымагалi некалькi тысяч долараў за вяртанне сына. Цела малога было знойдзена праз некалькi дзён: яго гвалтоўна ўтапiлi.Суд быў закрытым, але прысуд калегiя па крымiнальных справах Магiлёўскага абласнога суда аб’явiла ў адкрытым пасяджэннi. Вучань адной з бабруйскiх школ, 1993 года нараджэння, прызнаны вiнаватым у наўмысным забойстве малагадовага з асаблiвай жорсткасцю, а таксама ў крадзяжы, разбоi i вымаганнi. Пакаранне — 15 гадоў зняволення, з адбываннем у выхаваўчай калонii.
Вынесены прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.
Алена КАЗЛОВА
"Звязда"
Фото из архива "БК"
и телеканала СТВ