Ператрус у кватэры незалежнага журналіста
27.03.2008, 16:21:15

Сёння супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры сябра БАЖ, незалежнага бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна.

Прыкладна ў 9.00 Андрэю Шобіну патэлефанавалі людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі праваахоўных органаў і папярэдзілі, каб ён заставаўся дома, бо зараз да яго прыдуць рабіць ператрус. Ён сказаў, што будзе дома толькі ў 14.00.

З ранку і да гэтага часу каля яго пад’езда стаяла машына КДБ з трымя супрацоўнікамі.

Прыкладна ў 14.00 Андрэй Шобін адчыніў дзверы, куды ўвайшлі тры супрацоўніка КДБ, двое сведкаў (маладыя дзяўчыны, якія, невядома чаму, чакалі гэтага з самага ранку), жонка і суседка.

Праз гадзіну супрацоўнікі КДБ скончылі "працу" і, канфіскавалі кампутар, лэптоп і дыскі, забралі Андрэя Шобіна на размову.

Прадстаўнікі дяжбяспекі адмовілісь даваць якую-небудзь інфармацыю, тое ж самае зрабіў і Андрэй, але па словах жонку, яго забралі як сведку па справе, якая заведзена па артыкулу 167, частка 1 - "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Міхаіл ЛАРЧАНКА

Обыски независимых журналистов прошли 27 марта по всей стране. Подробности читайте на нашем портале здесь.


2008-2009 © Газета "Бобруйский курьер"