Домой Культура Імпрэза Бартосіка ў Бабруйску прайшла з жартам, гумарам, песнямі…

Імпрэза Бартосіка ў Бабруйску прайшла з жартам, гумарам, песнямі…

імпрэза Бартосіка, Бабруйск, «Клініка кітайскага дантыста» Літературная вечарына з удзелам Зміцера Бартосіка – журналіста, барда, пісьменніка, лаўрэата прэміі імя  Ежы Гедройца за 2017 г. – прайшла 4-га снежня ў Бабруйску ўдала. Нягледзячы на вечар, золь, агульную млявасць і абыякавасць да жыцця – на імпрэзу між тым прышло нямала людей. Ішлі яны адмыслова «на Бартосіка». И не былі расчараваныя.

Каля паўтары гадзіны ў зале тайм-клуба «13:87» гучалі жарты і песні, чуўся смех, раздаваліся аўтографы…

імпрэза Бартосіка, Бабруйск, «Клініка кітайскага дантыста»

Бартосік пачаў са сваіх нарысаў-эсэ-апавяданняў – як з апошняй па часе кінігі «Клініка кітайскага дантыста», так і з яшчэ з ненадрукаванага, але – не меньш смешнага… У гэтых творах – пра нашае сучаснае жыццё – з гумарам, жартам. Прычым такім, што, чытаючы гэтыя нарысы-эсэ, не мог утрымацца ад гарэзлівага смеху і сам іх аўтар.

Потым надышоў час для песень. Тут ужо – у бардаўскім выкананні Бартосіка – гучаў  знакаміты Аляксандр Вярцінскі, але – не толькі ён.

імпрэза Бартосіка, Бабруйск, «Клініка кітайскага дантыста»

І – зноў гумарэскі, апавядання –  з нявыдадзенага, з рубрыкі «Беларускія тараканы». А ў зале – смех, які імкліва пераходзіць у рогат…

імпрэза Бартосіка, Бабруйск, «Клініка кітайскага дантыста»

Пасля ўдзячныя бабруйчане (за падаўжэнне іх жыцця праз смех) мелі цудоўную магчымасць атрымаць у сваю асабістую маёмасць «Клініку кітайскага дантыста», а таксама, зразумала, аўтограф Зміцера Бартосіка. На тым вечар і скончыўся. Але – творчасць працягваецца…

 

Ул. інф.