Домой Культура ІІІ Міжнародны фестываль драматургіі ў Бабруйску

ІІІ Міжнародны фестываль драматургіі ў Бабруйску

У Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча 28 лістапада адбылося адкрыццё ІІІ Міжнароднага фестываля нацыянальнай драматургіі, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Упершыню фестываль адбыўся ў Бабруйску ў 1999 годзе. Але з 2002 года з-за шматлікіх прычын ён не праводзіўся.
28 лістапада таксама была адкрыта выстава фотаздымкаў Магілёўскага фатографа Аляксандра Ліціна, таксама прымеркаваная да юбілейнай даты, а на наступны – адбылося адкрыццё помніка нашаму славутаму земляку.

Адкрыццё фестывалю праходзіла а 18-ай гадзіне ў Магілёўскім абласным тэатры драмы й камедыі. Перад урачыстай часткай былі ўзнагароджаны пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Пасля віншавальных уступных слоў старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава адбыўся святочны салют (пасля стрэлу «гарматы» на гледачоў паляцела фольга), а потым пачаўся спектакль па твору Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, у выкананні акцёраў Мінскага рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Акрамя беларускіх тэатральных калектываў у фестывалі прымаюць удзел тэатры з Латвіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Латышская тэатр-студыя “Йорык”, напрыклад, 30 лістапада дэманстравала  спектакль “Моцарт ды Сальеры” па творам Аляксандра Пушкіна і Леаніда Філатава, а малдоўскі маладзёжны драмтэатр “З вуліцы Ружаў” 29 лістапада – спектакаль “Тройкасямёркатуз” па пушкінскай “Пікавай даме”.

Нажаль у праграму фестываля не была ўключана знакамітая камедыя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”, як і ўвогуле, ніводнага спектакля з ягоных п’ес…

Закрыццё фестывалю адбудзецца чацьвёртага снежня. Менавіта тады крытыкі і падвядуць яго вынікі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ, член клуба «Пять копеек»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя