Домой Права человека Ідэолагі дапамаглі прапіярыцца незалежнаму прафсаюзу

Ідэолагі дапамаглі прапіярыцца незалежнаму прафсаюзу

На тэрыторыі ТДіА з’явіліся аб’яўленні, дзе кіраўніка завадской суполкі незалежнага прафсаюза спрабавалі прадставіць у якасці ідэалагічнага ворага, а атрымалася наадварот.

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіл Кавалькоў адбыў пакаранне на Акрэсціна за ўдзел у мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня. Калі вярнуўся дахаты, даведаўся, што на тэрыторыі ТДіА, дзе ён кіруе суполкай незалежнага прафсаюза, ідэолагі расклеілі агіткі. У аб’яўках, якія пачыналіся са слова “ПОЗОР!” зрабілі спробу ачарніць Міхаіла. Але сам ён палічыў, што завадскія ідэолагі зладзілі яму нядрэнную піяр-акцыю.

Раней кіраўніцтва ТДіА рабіла ўсё магчымае, каб людзі, якія толькі ўладкаваліся на завод не даведаліся пра існаванне незалежнага прафсаюза, — а гэтыя агіткі якраз далі інфармацыю пра яго існаванне. Акрамя таго, лічыць Міхаіл Кавалькоў, ідэолагі не ведаюць сапраўдную абстаноўку на заводзе, калі думаюць, што ўсе падтрымліваюць дзеючую ўладу. Доказ гэтаму — збор подпісаў, калі завадчане згаджаліся падпісацца “за каго заўгодна, толькі не за Лукашэнка”, а таксама сітуацыя з гэтымі агіткамі. Простыя працоўныя і людзі з аддзелаў дасюль выказваюць Кавалькову словы падтрымкі, кажуць “Міша, мы — за цябе!”. А нехта нават напісаў на аб’яўцы асадкай “ЛАГ — ПОЗОР! Слава герою” .

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя