Домой Анатолий Санотенко І пакуль па небу ходзіць месяц…

І пакуль па небу ходзіць месяц…

                                                          Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак – 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

                     У ЧАКАННІ

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў. Цыкл з пасланняў да Лу

 

                      ***

І пакуль па небу ходзіць месяц**

Маё сэрца песняй сябе цешыць

Паглядзіце пані – пані й паненкі

Я цудоўна мёртвы і закрыў я зенкі

І мая метрэса любіць па начах

Мёртваю з’являцца ў акопных снах

 

 

                  ***

Et tandis que la lune luit

Le coeur chante et rechante lui

Mesdames et Mesdemoiselles

Je suis bien mort Ah quel ennui

Et ma maîtresse que est-elle

Morte en m’aimant la nuit

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш пасланы Лу 15 траўня 1915 года.

Апублікаваны пасля смерці Апалінэра, у зборніку «Вершы для Лу» (1947).

На беларускую мову раней не перакладаўся.