Домой Культура Госцем «Мова нанова» стане саліст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка

Госцем «Мова нанова» стане саліст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка

  Бабруйск, «Мова нанова», саліст гурта, «Мутнае вока» Яўген ЗмушкаПазнаёміцца з музыкай можна будзе на занятках 9 лістапада.

Яўгену Змушка 30 гадоў. Ва ўзросце 17 гадоў ён заснаваў свой рок-гурт – «Мутнае вока». У гурце Яўген сам грае, спявае, піша музыку і тэксты.

«Мутнае вока» грае альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.

Дэбютны альбом гурта «Пошлы гламур» выйшаў у 2010 годзе.

У 2015 годзе сінгл групы «Голыя танцы» быў адзначаны музычнай прэміяй «Даём рады» як лепшы сінгл года.

«Мутнае вока» выступалі на адной сцэне з такімі музыкамі, як «Сегодня ночью», «Noize MC», «AnimalДжаz» і «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 года музыкі выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскай рок-групай «The Rasmus». У 2015 годзе гралі на разагрэве ў брытанскай групы «Carl Barat&The Jackals» у менскім клубе «Re:Public».

Гурт прадстаўляў Беларусь на шматлікіх міжнародных фестывалях.  У 2016 годзе музыкі выступілі ў тэматычным беларускім шоўкейсе на музычнай канферэнцыі «Colisium Music Week» у Санкт-Пецярбургу.

Пачуць цікавыя факты з гісторыі гурта можна будзе ад Яўгена Змушкі ў гэтую пятніцу, 9 лістапада.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, д.54.

 

Уваход вольны.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя