Домой Новости Гомельскія журналісты распавядуць бабруйчанам пра свае даследванні Чарнобыля

Гомельскія журналісты распавядуць бабруйчанам пра свае даследванні Чарнобыля

«Мова нанова», гомельскія, журналісты, даследванні ЧарнобыляСустрэча пройдзе ў рамках курсаў «Мова нанова» у пятніцу 26-га красавіка.

Сёлета спаўняецца ўжо 33 гады са дня, які падзяліў беларускую гісторыю на «да» і «пасля Чарнобыля». 26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Шмат людзей загінула ад наступстваў уплыву радыяцыі. Значная частка беларускай зямлі дагэтуль непрыдатная да пражывання і выкарыстання.

Гомельскія журналісты, сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Мікола Бянько і Юлія Сівец ужо шмат гадоў ездзяць па закінутых пасля аварыі вёсках, размаўляюць з людзьмі, што жывуць на забруджаных тэрыторыях. Тым, што давялося пабачыць і высновамі, зробленымі падчас вандровак і даследванняў чарнобыльскай тэматыкі, журналісты падзеляцца з бабруйчанамі як раз у гадавіну аварыі, 26-га красавіка.

Пачатак: 18.00.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны.