Домой Культура Голас Васіля Быкава гучаў ў Бабруйску

Голас Васіля Быкава гучаў ў Бабруйску

17 чэрвеня ў Бабруйску адбылася прэзентацыя новага выдання «Радыё Свабода» мультымедыйнага дыска «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому».

На ім запісана больш за шэсць гадзінаў запісу голасу класіка айчынай літаратуры. Прадстаўляць новы дыск прыехаў з Прагі шэф-рэдактар беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук. Ён распавеў, як ствараўся дыск, аб сумеснай працай над ім і сустрэчах з пісьменнікам, адказаў на шматлікія пытанні, прадставіў магчымасць паслухаць фрагмент з дыска мемуары Быкава, запісаныя голасам самого пісьменніка. Падчас імпрэзы Аляксандр Лукашук разам з усімі прысутнымі апынуўся ў прамым эфіры «Радыё Свабода».

Бабруйская прэзентацыя аўдыёдыска адбылася напярэдадні 86-га дня народзінаў пісьменніка. На яе сабралося каля паўсотні бабруйчан, для якіх імя Быкава не пусты гук. Былі як зусім юныя бабруйчане, так і ветэраны Другой Сусветнай вайны, аб якой пісаў у большасці сваіх твораў Васіль Уладзіміравіч. Сярод удзельнікаў быў таксама рэжысёр Мікалай Дзінаў, які 35 гадоў таму ў Сібіры зняў паўнаметражны тэлевізійны фільм па апавяданні Быкава «Адна ноч», а пасля смерці пісьменніка ўжо тут, у Беларусі, фільм-успамін аб ім «Рэквіем. Доўгая дарога дадому». Ён таксама прыпомніў аб сваей сустрэчы з Быкавым. Пасля заканчэння прэзентацыі ўсе жадаючыя атрымалі ў падарунак дыск, а таксама выданне «Радыё Свабода» кнігу Аляксандра Лукашука «Прыгоды Ара ў Беларусі».

Антон ПУЦІЛА. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя