Домой В регионе Глуша: чароўная прыгажосць зімы на радзіме Алеся Адамовіча

Глуша: чароўная прыгажосць зімы на радзіме Алеся Адамовіча

Гісторыя гэтай вёскі пачалася некалі вакол шклозавода, адчыненага пад Бабруйскам напрыканцы ХІХ стагоддзя.

Сёння тут пражываюць каля 1300 чалавек. Вёска мае сваю школу, дзіцячы садок, дом культуры, бібліятэку, нават лякарню. А яшчэ – «Цэнтр рамёслаў», які паўстаў на месцы, дзе некалі задумваўся скансэн – этнаграфічны музей пад адкрытым небам. У гэтым «Цэнтры» праводзіць заняткі па ганчарнаму майстэрству для дзяцей таленавіты скульптар Аляксандр Арлоў.

Глуша вядомая беларусам і свету таму, што тут правёў дзяцінства і маладосць пісьменнік Алесь Адамовіч. Дагэтуль захаваўся будынак аптэкі, у якой працавала маці Адамовіча, і дзе плануецца стварыць музей. Сёлета, 26-га студзеня, будзе ўжо 25 гадоў, як пісьменніка няма з намі. Але ён пакінуў памяць пра сябе ўсім наступным пакаленням сваімі кнігамі і плёнам грамадскай дзейнасці. 20-га студзеня ў тайм-клубе «1387» пройдзе вечарына памяці Алеся Адамовіча.

Як сёння жыве Глуша, якая яна неверагодна прыгожая ў сонечны зімовы дзень, як ствараюць свае керамічныя шэдэўры спарад Арлоў з вучнямі – глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч