Домой Главные новости Гісторык Ігар Мельнікаў запрашае на бясплатную экскурсію па Бабруйскай крэпасці

Гісторык Ігар Мельнікаў запрашае на бясплатную экскурсію па Бабруйскай крэпасці

гісторык Ігар Мельнікаў, бясплатная экскурсія, па Бабруйскай крэпасціУмова ўдзелу – падтрымка выдання новай кнігі гісторыка «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919 – 1920 гадах». Экскурсія адбудзецца 17 сакавіка.

Чарговая гістарычная праца Ігара Мельнікава распавядае пра фармаванне польскага войска ў Беларусі ў 1918 годзе, пра «мяцеж корпусу Доўбар-Мусніцкага», гісторыя якога ў беларускай гісторыяграфіі амаль не вывучаная.

Таксама кніга апісвае лёс польскіх частак ў войску Расейскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны, пра Бабруйск і Бабруйскую крэпасць у тыя дні, вайну Польшчы з бальшавікамі ў 1919-20 гадах.

Выданне кнігі прымеркаванае да стагоддзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Збор сродкаў на кнігу вядзецца на платформе «Талака».

Каб атрымаць новую кнігу з аўтографам аўтара, трэба ахвяраваць 70 BYN.

А каб патрапіць на бесплатную экскурсію па Бабруйскай крэпасці, якую Ігар Мельнікаў правядзе 17 сакавіка, можна пералічыць у падтрымку выдання любую суму.

Гісторык абяцае, што ўдзельнікі экскурсіі даведаюцца, дзе быў Курган Доўбарчыкаў, у якіх будынках трымалі бальшавіцкіх ваеннапалонных у 1919 годзе, дзе знаходзіўся кабінет генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага і пра шмат іншых цікавых фактаў.

Ігар Мельнікаў будзе чакаць жадаючых 17 сакавіка ў 12.30 ля былой Менскай брамы Бабруйскай крэпасці, побач з  «Бабруйск-Арэнай».

Ігар Мельнікаў нарадзіўся 26 красавіка 1980 года ў Бабруйску. У Беларусі атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук. Потымнавучаўся ў Варшаве, дзеатрымаў ступень магістра. Спецыялізуецца на вайсковай гісторыі ХХ стагоддзя. Аўтар кніг: «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.», «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.», «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. Паміж Масквой і Варшавай», «Яліна. Гісторыя ў 90 гадоў», «Забытыя героі», «Адысея палешука», «Мяжа была пад Мінскам. 1921–1941 гг.»

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя