Домой Главные новости Гатовы макет бюста Алеся Адамовіча

Гатовы макет бюста Алеся Адамовіча

 макет бюста Алеся Адамовіча, бабруйчанін Андрэй Архіпенка, Глуша, Бабруйскі район,Скульптар Уладзімір Мелехаў скончыў працу над паменьшанай пластылінавай копіяй помніка пісьменніку.

макет бюста Алеся Адамовіча, бабруйчанін Андрэй Архіпенка, Глуша, Бабруйскі район,

Як распавёў бабруйчанін Андрэй Архіпенка, неўзабаве ён распачне краўдфандынгавую кампанію па збору сродкаў на выраб і ўсталяванне помніка. Не так даўно актывіст атрымаў з Міністэрства культуры ліст з узгадненнем ідэі ўшанавання памяці Адамовіча ў выглядзе бюста.

Кампанію па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка Алесю Адамовічу Андрусь Архіпенка распачаў напрыканцы студзеня бягучага года, напярэдадні 24-й гадавіны са дня смерці пісьменніка. Андрусь выйшаў з падпіснымі лістамі на вуліцы Бабруйска, каб нагадаць жыхарам горада пра славутага земляка і прапанаваць падтрымаць ініцыятыву па ўсталяванні помніка пісьменніку ў ягонай роднай Глушы.

Адначасова была адкрытая анлайн-петыцыя, якую падпісаў 331 чалавек.

Разам з усталяваннем бюста Андрусь вырашыў зрабіць у Глушы «Прыпынак Алеся Адамовіча», перарабіўшы звычайны аўтобусны прыпынак у арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку.

З 23 красавіка праводзіцца конкурс эскізаў будучага арт-аб’екта, заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23 траўня.

 

Марына Маўчанава