Домой Анатолий Санотенко ГАТЭЛЬ

ГАТЭЛЬ

  Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

З кнігі «Алкаголі»

 

   ГАТЭЛІ**

Пакоі ўдо́вы

Кожны сам за сябе

Не важна хто вы

Аплату бярэм

 

Месье ў сумневах

Ці заплачу́

На грошы спадзева

Хачу не хачу

 

Там шум экіпажаў

А тут вось а тут

Сусед мой усё паліць

Англійскі тытунь

 

Кульгае ён быццам

Мадам Лавальер***

Яму ўсё не спіцца

А мне што цяпер

 

Усе разам жывем тут

Такі Вавілон

І з кожнага рэнта

І ў кожным бурбон

 

Зачынім усе дзверы

У вежы любві

Хто верыў хто верыў

Каханы  жывы

 

        HÔTELS

La chambre est veuve
Chacun pour soi
Présence neuve
On paye au mois

Le patron doute
Payera-t-on
Je tourne en route
Comme un toton юла, волчок

Le bruit des fiacres
Mon voisin laid
Qui fume un âcre
Tabac anglais

Ô La Vallière
Qui boite et rit
De mes prières
Table de nuit

Et tous ensemble
Dans cet hôtel
Savons la langue
Comme à Babel

Fermons nos portes
À double tour
Chacun apporte
Son seul amour

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Напісана ў 1901 г. Увашло ў кнігу «Алкаголі» ( 1913).

***Луіза дэ Лавальер – палюбоўніца Людовіка XIV, якая кульгала пры хадзе.

 

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя