Домой Общество Галіна Смірнова: і – новы «бой»…

Галіна Смірнова: і – новы «бой»…

Магілёўскі абласны суд, 26 ліпеня, адбылося паседжанне, па скарзе бабруйскай актывісткі, Галіны Смірновай У Магілёўскім абласным судзе 26 ліпеня адбылося паседжанне па скарзе бабруйскай актывісткі Галіны Смірновай на травеньскую пастанову Бабруйскага раённага суда. Але суддзя Павел Клімаў пакінуў прысуд без змяненняў. Распавядае спадарыня Галіна.

– Было зроблена шмат працы. Я падавала хадайніцтва на прылучэнне аўдыёзапісу да матэрыялаў справы. Бо тое, што напісана ў пратаколе бабруйскага судовага паседжання, і тое, што ёсць на аўдыё, –  гэта два розных паседжання. Бо пратакол –  гэта асобна вырваныя словазлучэнні, якія з’яўляюцца карыснымі для абвінавачання. На паседжанні былі дазволены аўдыё і відэаздыманне

Суддзя Клімаў прылучыў аўдыёзапіс да матэрыялаў справы. Пасля гэтага быў абвешчаны перапынак для іх вывучэння. І як сцвярджае спн. Галіна, адбылося гэта занадта хутка. Актывістка заўважае, што яна дала два аўдыёзапісы. Кожны з іх не меншы за дзве гадзіны. Але прааналізаваныя яны былі за час, меншы – за дзесяць хвілін.

–  Ёсць скораснае чытанне, – жартуе Смірнова, – а тут скораснае слуханне. Якім чынам за пяць хвілін можна было даць адзнаку? За гэты час можна было толькі ўключыць і выключыць запіс.  Што можна сказаць – з кожным днём усё горш і горш…

У любым выпадку я гэта так не пакіну. Далей – наступная інстанцыя, – кажа актывіста.

 

Яўген Глаголеў-Васьковіч,
Фота Галіны Смірновай