Домой Культура Фільм, які здымалі ў Бабруйску, пераагучаць па-беларуску

Фільм, які здымалі ў Бабруйску, пераагучаць па-беларуску

фільм здымалі ў Бабруйску  «Авантуры Пранціша Вырвіча», знятыя па-руску, усё ж такі выйдуць у пракат таксама і з беларускамоўнай версіяй. Разам з тым стала вядома, што рэспубліканская прэм’ера гісторыка-прыгодніцкай стужкі пераносіцца на травень.

фільм здымалі ў Бабруйску  «Авантуры Пранціша Вырвіча» – нацыянальны праект без замежных рэсурсаў, у якім здымаліся толькі беларускія артысты. Частка фільма-фэнтэзі стваралася ў Бабруйскай крэпасці.

Днямі стала вядома, што кінастудыя «Беларусьфільма» вырашыла пераагучыць «Авантуры Пранціша Вырвіча» на беларускую мову. Цяпер дакладна вядома, што стужка выйдзе ў пракат адначасова на дзвюх мовах – рускай і роднай, калі будзе гатова беларускамоўная версія.

Афіцыйную прэм’еру ў кінатэатрах краіны перанеслі з 19-га сакавіка на травень. Афіцыйная прычына – небяспека каранавіруса. Якраз за гэты час фільм і плануецца пераагучыць.

Дарэчы, трэйлер стужкі на платформе «YouTube» мае амаль 15 тысяч праглядаў, але дызлайкаў больш чым лайкаў. Мяркуючы па каментарах карыстальнікаў, звязана гэта з тым, што Радзівілы і Сапегі размаўляюць не на беларускай, а на рускай мове. Хаця сам твор – аднайменная трылогія пісьменніцы Людмілы Рублеўскай – напісаны на роднай мове… Мабыць кінастудыя «Беларусьфільм» зрэагавала на крытыку і вырашыла стужку пераагучыць.

 

Васіль Кулікоў