Домой Культура Фільм пра архітэктара, які пабудаваў бабруйскі касцёл, цяпер можна паглядзець у інтэрнэце

Фільм пра архітэктара, які пабудаваў бабруйскі касцёл, цяпер можна паглядзець у інтэрнэце

фільм, Станіслаў ШабунеўскіПасля афіцыйнай прэм’еры, аўтары выклалі стужку ў агульны доступ, каб як мага большая колькасць людзей даведалася пра спадчыну таленавітага архітэктара з няпростым лёсам.

6-га красавіка дакументальны фільм «Рэпрэсаваная архітэктура» прэзентавалі ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Фільм распавядае пра лёс і творчую спадчыну гомельскага архітэктара, рэпрэсаванага ў часы сталінскага тэрору, Станіслава Шабунеўскага. У Бабруйск стужку прывезлі і паказалі наўпрост у касцёле аўтары – архітэктар Сяргей Ляпін і рэжысёрка Марыя Булавінская.

Падчас працы над фільмам аўтарам трапіліся дакументы, якія распавядалі, што менавіта Шабунеўскі быў аўтарам бабруйскага неагатычнага касцёла.

Гомельскія архітэктары Дзмітрый і Ганна Башмак стварылі 3d-візуалізацыю храма без прыбудовы «Бабруйскбудкомплекса». У фільме можна пабачыць вынікі гэтай крапатлівай працы і тое, як шыкоўна выглядаў бы касцёл з адноўленай вежай.

 

Марына Маўчанава