Домой Главные новости Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» пройдзе ў Бабруйску 13 красавіка

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» пройдзе ў Бабруйску 13 красавіка

«Прадмова», Бабруйск, фестываль Перад бабруйчанамі выступяць вядомыя беларускія пісьменнікі, музыкі, выдаўцы і іншыя цікавыя асобы.

Фестываль «Прадмова» – гэта некамерцыйны грамадзянска-адукацыйны праект, накіраваны на развіццё інтэлектуальнага асяроддзя. Гэта месца сустрэчы аўтараў, выдаўцоў, дызайнераў, мастакоў, рэдактараў, перакладчыкаў, бібліятэкараў з чытачамі.

Хто прыедзе ў Бабруйск?

Ганна Янкута, Тацяна Нядбай, Эдуард Мельнікаў, Марыя Мартысевіч, Даша Бялькевіч, Павал Касцюкевіч ды іншыя.

У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы — хлеб і відовішчы. На імпрэзе гледачы змогуць падыскутаваць пра надзённае беларускай літаратуры і даведацца ўсю праўду пра нашыя літаратурныя прэміі. Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў «Логвінаў», «Галіяфы» ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы.

Уваход вольны!

Далучайцеся! Тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54, з 11:00 да 21:00

Праграма «Прадмовы»:

11.00–12.30 – дзіцячая праграма ад выдавецтва «Тэхналогія»

12.30 – 13.00 – гістарычная кніга: Уладзімір Ляхін, «Апошнія абаронцы Вялікага Княства».

13.00 –14.00 – Ганна Янкута пра сваё бачанне сучаснай феміністычнай літаратуры.

14.00 – 14.40 – прэзентацыя перакладу Таццяны Нядбай кнігі Эвы Томпсан «Песняры імперыі» (пра каланіялізм у рускай літаратуры)

14.40 –  15.20 –  прэзентація кнігі Эдуарда Мельнікава «Вяртанне ў Бабруйск»

15.30 –  16.40 – дыскусія «паміж Сцылай філасофіі і Харыбдай літаратуры». Удзельнікі: П.Баркоўскі, Л.Ільюшына, А.Сарна.

16.40 –17.20 – прэзентацыя праектаў ПЭН-цэнтра  – прэміі Гедройца, Шэрмана, Арсенневай ды інш.

17.30 – 18.00 – паэтычныя чытанні: Марыя Мартысевіч «Сарматыя»

18.00 – 18.40 – паэтычны мікрафон: Таццяна Нядбай, Даша Бялькевіч ды інш.

19.00 –20.00 – Павал Касцюкевіч, «Давід: забойца, рэкецір і цар». Папулярная лекцыя пра Стары Запавет. Прысвечаная 500-годдзю Скарынаўскай Бібліі.

20.10 – Музычны сэт: «Морквоцвет»