Фестываль бульбашоў

Фестываль бульбашоў

ПОДЕЛИТЬСЯ

На ААТ «Славянка» 12 лістапада прайшоў фестываль бульбы.

Удзел у ім узялі 10 каманд. Кожная з іх зрабіла плакаты і распрацавала свае адмысловыя нумары, у якіх была адлюстравана тэма значнасці бульбы для беларусаў. Дэманстраваўся лялечны спектакль, дарэчы, гэтыя лялькі пасля фестывалю будуць накіраваны ў «Дом малюткі»). Адбыўся экскурс у гісторыю бульбы, гучалі песні, вершы, можна было пазнаёміцца з насценнымі газетамі, пачаставацца стравамі з бульбы. У якасці вядучых фестываю выступілі прататыпы вядомага артыста Веркі Сярдзючкі і яе маці. На гэтым фестывалі быў пабіты мінулагодні рэкорд – створана кілбаса з бульбы памерам 31 метр (у мінулым годзе – 25 метраў). Праходзілі конкурсы па паяданню дранікаў ды латэрэя.
У наступным годзе фестываль пройдзе ў лістападзе.

А першы бульбяны фестываль адбыўся яшчэ ў 2001 годзе.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ