Этнадыскатэка ў Бабруйску

Этнадыскатэка ў Бабруйску

ПОДЕЛИТЬСЯ

У Палацы мастацтваў можна патанчыць беларускія народныя танцы.

Больш за год ужо праводзіцца ў Бабруйску імпрэза «Вечарынка народных танцаў». Іх арганізатарамі ў 2016 годзе выступілі сябры «Студэнцкага этнаграфічнага таварыства» Юлія Літвінава і Зміцер Мурашка. Менавіта яны пачалі двойчы на месяц ладзіць танцавальныя сустрэчы пад жывую музыку ў Тайм-клубе «13:87». Наведвальнікамі вечарынак была, як моладзь, так і людзі сталага ўзросту.

У сакавіку бягучага году ў межах кампаніі «Бабруйск – культурная сталіца» выдатная ініцыятыва набыла новы фармат – «Этнадыскатэкі». Яна ладзіцца ў дыска-залі Палаца мастацтваў таксама кожныя два тыдні. Пры тым, што і папярэдне заснаваная «Вечарынка» засталася ў папулярным Тайм-клубе і праходзіць з аналагічнай перыядычнасцю.

Арганізатыры запрашаюць і сцвярджаюць, што з сабой варта захапіць толькі добры настрой і зручны абутак!

Болей інфармацыі – у відэасюжэце.

 

Антон Пуціла

Фота, відэа Віктара Масаловіча

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ