Домой Без рубрики Экстрым па-беларуску

Экстрым па-беларуску

Ужо даволі шмат часу ў нашым горадзе расце і развіваецца роўпджампінг — скокі з вышыні на спецыяльным рыштунку.

Гэты экстрэмальны адпачынак не з танных. Рыштунак каштуе грошай, а да іх патрэбны яшчэ і альпінісцкі вопыт, добрая каманда. У Бабруйску першыя мерапрыемствы пачалі ладзіць хлопцы, якія займаліся скаўтынгам і працуюць у прамысловым альпінізме. Таму да арганізацыі скокаў нашыя джамперы ставяцца з педантычнасцю, каб ніхто з навічкоў не атрымаў траўму.

На жаль, афіцыйна роўпджампінг відам спорта не лічыцца, таму і месцаў, спецыяльна адведзеных для трэніровак няма. Беларускія роўпджамперы вандруюць па Беларусі і за яе межамі ў пошуках цікавых і высокіх аб’ектаў, прыдатных для скокаў. Звычайныя людзі іх не разумеюць, а экстрэмалы сцвярджаюць, што янма нічога лепш, чым перабароць свой страх і адчуць скораную вышыню…

Н.Л.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя