Экспрэс-апытанне: Што выклікае стрэс у бабруйчанаў?

Экспрэс-апытанне: Што выклікае стрэс у бабруйчанаў?

ПОДЕЛИТЬСЯ

Юлія, 26 год, маладая маціЮлія, 26 год, маладая маці
Валерый, беспрацоўныВалерый, беспрацоўны
Ларыса, 45 год, маляр-тынкоўшчыкЛарыса, 45 год, маляр-тынкоўшчык
Уладзімір ЗорынУладзімір Зорын
Ірына Уладзіміраўна Пракоп’ева, 53 гады, швачкаІрына Уладзіміраўна Пракоп’ева, 53 гады, швачка

Вельмі часта некаторыя падзеі выклікаюць у людзей стрэс. Каб даведацца, якія прычыны на гэта ўплываюць, мы выйшлі ў народ.

Юлія, 26 год, маладая маці:
— Стрэсу ў мяне няма. Бываюць толькі часовыя хваляванні за дзяцей. У маленькага сына кволае здароўе, дачка пайшла ў першы клас і яшчэ невядома, якія цяжкасці будуць у яе вучобе.

Валерый, беспрацоўны:
— Вялікая колькасць міліцыі. Як быццам, мы жывем не ў свабоднай краіне, а ў нейкім канцлагеры. Стаяць трое альбо чацьвёра, пройдзеш яшчэ колькі, і зноў столькі ж. Жах! Нейкая паліцэйская краіна. Я разумею, што міліцыянты патрэбны, але ж не ў такой колькасці.

Ларыса, 45 год, маляр-тынкоўшчык:
— Безграшоўе і без-працоўе. Хочаш працаваць — не бяруць, не хочаш — прымушаюць. І ва ўсіх працанаймальнікаў розныя прычыны таго, каб не прымаць на працу: у каго крызіс, хто не мае патрэбы ў новай працоўнай сілы…

Уладзімір Зорын:
— Смерць. Асабліва, ка-лі памірае хто-небудзь з блізкіх. Быў чалавек — і няма… Калі ёсць блізкі чалавек, не цэніш, а калі няма, шкадуеш… Таксама выклікае хваляванне нахабнасць…

Ірына Уладзіміраўна Пракоп’ева, 53 гады, швачка:
— Непрыемныя неча-канасці. Таму што нечаканае заўсёды пужае. Напрыклад, смерць, раптоўнае пагаршэнне фінансавага становішча, хвароба бліз-кага чалавека… Больш мяне нішто не непакоіць, жыву ў супакоі.

Апытваў Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ