Домой Общество Экспрэс-апытанне: Што сніцца бабруйчанам?

Экспрэс-апытанне: Што сніцца бабруйчанам?

Марыя, 27 год, загадчык сакратарыяту навукова-даследчай працыМарыя, 27 год, загадчык сакратарыяту навукова-даследчай працы
Вікторыя, 25 год, цырульніцаВікторыя, 25 год, цырульніца
Надзея, 27 год, настаўніцаНадзея, 27 год, настаўніца
Андрэй, 25 год, загадчык аддзела забеспячэнняАндрэй, 25 год, загадчык аддзела забеспячэння
Дзіна, 34 гады, беспрацоўнаяДзіна, 34 гады, беспрацоўная

Людзям заўсёды сняцца сны, нават тады, калі ім здаецца, што нічога не снілася. Мы вырашылі даведацца, што сніцца бабруйчанам, і ці вераць яны ў прарочыя сны.

Дзіна, 34 гады, беспрацоўная:
— У мяне сын — інвалід, і мне даволі часта сніцца, што ён пачаў хадзіць. І так хочацца, каб гэта здзейснілася, што гатова аддаць дзеля гэтага ўсё. А больш нічога такога не сніцца, не ўспамінаецца. Як гаворыцца, сплю ў супакоі.

Андрэй, 25 год, загадчык аддзела забеспячэння:
— Самым цікавым з таго, што мне снілася, быў сон, у якім я шукаў і знайшоў скарб. Я быў такім шчаслівым, і не ведаў, што з ім рабіць. І што самае цікавае — гэты сон здзейсніўся. Нажаль, скарб быў не такі багаты, як у сне, але усё ж такі…

Надзея, 27 год, настаўніца:
— Летні адпачынак. Сніцца, што я ляжу на пляжу, загараю, не хвалююся аб тым, што запамятавала зрабіць што-небудзь. Так прыемна, ажно хочацца, каб хутчэй надыйшло лета… У прарочыя сны веру, яны часцяком здзяйсняюцца.

Вікторыя, 25 год, цырульніца:
— Сон, як я еду па вузкай сцежцы на машыне ў нейкім лесе. Ехала даволі доўга, і раптам машына некуды знікла. Я, перапалоханая тым, што машыны няма, бегаю па лесе і шукаю яе. У прарочыя сны веру: прыснілася неяк, што атрымала кватэру. Праз год сон здзейсніўся.

Марыя, 27 год, загадчык сакратарыяту навукова-даследчай працы:
— Ёсць такая прыкмета: калі сніцца, што баляць зубы — гэта да хваробы. І насамрэч, калі мне сніліся такія сны — гэта было тры разы — мае родныя сур’ёна хварэлі. Два разы, пад час майго сну, рабілі аперацыю майму тату, а ў трэці раз — дзядуле… Вось таму ў прарочыя сны я веру…

Апытваў Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя