Домой Общество Экспрэс-апытанне: Што калекцыянуюць бабруйчане?

Экспрэс-апытанне: Што калекцыянуюць бабруйчане?

Шмат хто цяпер калекцыянуе, альбо раней збіраў, нейкія рэчы. Прыкладам, у Савецкім Саюзе было вельмі модна збіраць паштовыя маркі. А што калекцыянуюць бабруйчане зараз?

Таццяна, 23 гады, маладая маці:
— Нічога… Аднак, калі б штосьці збірала, то хацелася б, каб гэта было нядорага і мела нейкую карысць. Да і што калекцыянаваць, калі няма часу? Чула, што адна жанчына ў нашым горадзе калекцыянуе лялек Барбі. Цікава…

Пушкін, 17 год, вучань:
— Рыбалоўныя снасці на якіх засталіся сляды буйных рыб. Вельмі цікава потым паглядзець на сваю здабычу. Рыба з’ядаецца, а памяць аб ёй застаецца. А потым, можна пахваліцца гэтым іншым рыбакам.

Яўген, 15 год, вучань:
— Сувенірныя гліняныя гербы гарадоў і мястэчак, у якіх бываю. Потым ляжыш на канапе, прыгадваеш усё, што звязана з гэтым гербам, цікавыя гісторыі, якія паведамлялі экскурсаводы… Бывае, трапляюцца настолькі незвычайныя, што вока адвесці немагчыма…

Ларыса Рукавічнікава, 44 гады:
— Раней калекцыянавала — паштовыя маркі, манеты савецкага ўзору, вымпелы з Алімпіяд… Аднак з цягам часу закінула гэты занятак, бо не хапала ні часу, ні цікавасці. Сваю калекцыю я аддала свайму малодшаму брату (ён, дарэчы, займаецца гэтым і па сённяшні дзень).

Руслан, 30 год, майстар:
— У дзяцінстве калек-цыянаваў паштовыя маркі, бо, як вядома, тады гэта было модным заняткам. Шкаляры хваліліся адзін перад адным сваімі новымі здабыткамі, мяняліся… Але прайшоў час, змяніліся цікавасці і, як водзіцца, стала меней вольнага часу…

Апытваў Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя