Домой Общество Экспрэс-апытанне: Самыя неперспектыўныя прафесіі Беларусі

Экспрэс-апытанне: Самыя неперспектыўныя прафесіі Беларусі

Папулярны амерыканскі часопіс «Forbes» назваў самыя неперспектыўныя прафесіі сваёй краіны. Такімі прафесіямі, па меркаванню амерыканцаў, з’яўляюцца прафесіі журналіста, вядучага эфіра на радыё й дзяржслужачага. Мы вырашылі даведацца, якія прафесіі, па меркаванню бабруйчан, з’яўляюцца самымі неперспектыўнымі ў Беларусі.

Настасся, прадавец-ІП:
— Мне здаецца, што ўсякая праца ў нас у пашане, а тым больш зараз. З-за абставін, якія склаліся ў краіне, шмат хто шукае, куды ўладкавацца. Мяркую, што ў дадзеных абставінах ніхто не адмовіцца хоць ад якой-небудзь працы.

Марына Ніш, 28 год, санітар:
— Прадаўцы. У іх малы заробак, цяжкая праца. Я б ніколі не пайшла працаваць у краму — перпектываў не бачу ніякіх. Ды й цяжка цэлы дзень стаяць каля прылаўка ды выслухоўваць незадаволеных наведвальнікаў.

Міхаіл Васілевіч Савельеў, 56 год, пенсіянер:
— Непрэстыжных, на мой погляд, прафесіяў няма. Мяркую, што праца на прыватным прадпрыемстве не дазволіць чалавеку атрымліваць той заробак, які ён заслугоўвае. Аб яго павышэнні думаць бессэнсоўна.

Максім Шнэк, 20 год, студэнт-дызайнер:
— Канешне ж, залатара! Бо менш перспектыўнай прафесіі, чым прафесія ачышчальніка памыйных ямаў, быць не можа. На любой працы можна дасягнуць чаго-небудзь, але толькі не на гэтай.

Жана, 44 гады, бухгалтар:
— Здаецца, прафесія рабочага. Пашуць, як коні, а зарабляюць капейкі. Канешне, калі няма жадання, дык і ў любой прафесіі не будзе перспектыў, але ж усё роўна, рабочы — не тая праца, якую абрала б я, ці пажадала б сваім дзецям.

Яўген ВАСЬКОВІЧ
Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя