Домой Общество Экспрэс-апытанне: ДаМы САСТАРЭЛЫХ – ГУМАННАсць альбо БЯЗЛІТАСНАсць?

Экспрэс-апытанне: ДаМы САСТАРЭЛЫХ – ГУМАННАсць альбо БЯЗЛІТАСНАсць?



Наконт дамоў састарэлых увесь час вядуцца спрэчкі. Ці варта старых бацькоў адпраўляць у гэтыя ўстановы, мы вырашылі даведацца ў бабруйчан.

Леанід, 68 год, пенсіянер:

Па-мойму, гуманна. Напрыклад, калі чалавек застаецца адзін, ці ягоныя сваякі не могуць ці не маюць жадання іх даглядаць. Лічу, што ў чалавека заўсёды павінен быць прытулак, сябры. А калі ты адзін, то дом састарэлых — гэта добрае выйсце.

Савелій Пятровіч Міхалап, 52 гады, кіроўца:

Гэта гуманны ўчынак. Заробак у нас не такі вялікі, каб належна даглядаць сваіх бацькоў. А ў дамах састарэлых яны будуць атрымоўваць радасць жыцця ад зносін з людзьмі. Бо інакш яны будуць сумаваць дома.

Любоў Уладзіміраўна, 58 год, пенсіянер:

Канешне гуманна. Куды ж састарэлым падзецца? Калі чалавек застаецца адзін на вуліцы, альбо ён адзінокі, то за ім павінен хоць хтосьці назіраць. А тых дзяцей, хто адпраўляе бацькоў ў дамы састарэлых, трэба караць.

Святлана, 18 год, студэнтка:

Калі чалавек не можа дапамагчы сам сабе, то аб ім павінна паклапаціцца дзяржава. Адмоўна стаўлюся да тых, хто карыстаецца гэтым становішчам. Я лічу, што гэта жорсткасць.

Андрэй, 20 год, студэнт:

Пакідаць сваіх бацькоў на чужых людзей, калі сам можаш забраць іх — гэта бязлітасна! Я лічу, што калі ў цябе ёсць бацькі, то ты абавязкова павінен іх даглядаць, бо яны падарылі табе самае галоўнае — жыццё. Я не разумею тых, хто аддае сваіх бацькоў у дамы састарэлых. Бо мы ўсе будзем састарэлымі…

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя