Домой Общество Экспрэс-апытанне: Ці давяраюць бабруйчане міліцыі?

Экспрэс-апытанне: Ці давяраюць бабруйчане міліцыі?

Функцыя праваахоўных ворганаў — ахоўваць жыццё і забяспечваць бяспеку грамадзян. Наколькі якасна гэта робяць супрацоўнікі міліцыі, ці давяраюць ім бабруйчане?

Валерый, 57 год, будаўнік:
— Не вельмі якасна. Не часта, але прыходзіцца сутыкацца з тым, што міліцыянты не вельмі жадаюць выконваць свае абавязкі. Бывае, могуць і нагрубіяніць. Аднак, не трэба забываць і пра прыстойных, тых, хто выконвае свой доўг як след. Розныя бываюць…

Галіна Іванаўна Зайцава, 51 год, загадчыца крамы:
— Мая міліцыя мяне беражэ! У любы час можна звярнуцца да тых, хто ахоўвае наш парадак… Я ўпэўнена, што міліцыянты ніколі не адмовяць, ніколі не пакінуць у цяжкай сітуацыі. Прыкладам такога міліцыянта можа служыць участковы нашай вёскі Дзяніс Шановіч.

Валерый, 55 год, слесар-сантэхнік:
— Пяцьдзесят на пяцьдзесят… Напрыклад, калі мы з сям’ёй святкавалі Новы год, у нашае вакно заляцела петарда, дык вінаватых да гэтае пары шукаюць. І як ні прасі, што ні рабі — ніякіх зрухаў. І на каго тут спадзявацца?..

Наталля, 23 гады, хатняя гаспадыня:
— Давяраю. А хто ж акрамя іх дапаможа нам у выпрадку нейкага злачынства? Бывае, канешне, сустрэнеш грубіяна, людзі розныя бываюць…

Міхаіл, 27 год, інжынер:
— У мяне да іх слабы давер. Вельмі ўжо часта не могуць яны знайсці грабежнікаў, ды і стаўленне іх да людзей не выклікае асаблівых радасцяў. Занадта міліцыянты лянівыя…

Апытваў Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя