Домой Общество Экспрэс-апытанне: Ці бываюць несправядлівымі настаўнікі?

Экспрэс-апытанне: Ці бываюць несправядлівымі настаўнікі?

Вольга, 30 год, работніца зеленгасаВольга, 30 год, работніца зеленгаса
Ірына, 34 гады, інжынерІрына, 34 гады, інжынер
Галіна Мікалаеўна, 41 год, хатняя гаспадыняГаліна Мікалаеўна, 41 год, хатняя гаспадыня
Ліка, 17 год, вучаніцаЛіка, 17 год, вучаніца
Аня, 19 год, вучаніцаАня, 19 год, вучаніца

Днямі ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што завуч адной з пінскіх школ абвінавачваецца ў збіванні вучня. У сувязі з гэтым мы спыталі ў бабруйчан, ці сутыкаліся яны ў сваім жыцці з выпадкамі гвалту ці з несправядлівасцю з боку настаўнікаў.

Вольга, 30 год, работніца зеленгаса:
— Бывалі прыдзіркі. Аднак часцей за ўсё — па “справе”: дзеці па калідору бегаюць, парушаюць дыс-ціпліну. У настаўніка адна з галоўных мэт — выхаванне дзяцей. З тых дзяцей, каго б’юць, потым вырастаюць вар’яты…

Ірына, 34 гады, інжынер:
— Не прыходзілася. Настаўнікаў, якія крыў-дзяць, збіваюць дзяцей, я не паважаю. Трэба трымаць сябе ў руках у любых сітуацыях. Калі што не так, дык у любы момант можна выклікаць бацькоў у школу… Карацей кажучы, усё можна вырашыць мірным шляхам.

Галіна Мікалаеўна, 41 год, хатняя гаспадыня:
— Бачыла неяк, як адна настаўніца выбягала з кабінета і адрасавала ў бок дзяцей занадта непрыгожыя выразы. Гэта, на мой погляд, не правільна. Хто дае ім права звяртацца такім чынам да дзяцей?

Ліка, 17 год, вучаніца:
— Так. Неаб’ектыўна ацэньваюць веды, лезуць у асабістае жыццё, крытыкуюць форму адзення, хаця я апранаюся па школьных нормах. Аднак, у асноўным, настаўнікі добрыя, “злачынцы” трапляюцца зрэдку.

Аня, 19 год, вучаніца:
— Не сутыкалася. Але настаўнікі не маюць аніякага права крыўдзіць, а тым больш, збіваць сваіх вучняў. У кожнага чалавека ёсць свае правы і абавязкі, і, на мой погляд, трэба іх прытрымлівацца.

Апытваў Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя